Адкрыццё выставы графікі «Афорт»

18 верасня 2025 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі адбудзецца адкрыццё выставы графікі «Афорт» з фондаў Нацыянальнага Полоцкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Афорт — гэта разнавіднасць друкаванай графікі, гравюры на метале, заснаваная на тэхналогіі глыбокага друку. Створаныя ў гэтай тэхніцы гравюры часта друкуюцца невялікім тыражом, бо металічныя дошкі сціраюцца падчас друку. Па гэтай прычыне добрыя эстампы вядомых мастакоў рэдкія і асабліва каштоўныя.

На выставе прадстаўлены 18 графічных аркушаў вядомых беларускіх мастакоў — Аляксандры Паслядовіч, Міхаіла Барздыкі, Георгія Паплаўскага, Леаніда Анцімонава, Міхаіла Сеўрука і іншых. Запрашаем усіх ахвотных убачыць творы ў адной з самых складаных і загадкавых графічных тэхнік.

Выстава будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2025 года.

293